Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая мара

Беларусь – мая краіна,
Дзе шмат лясоу, азер і рэк,
Працуе дзе, на тваей ніве,
Зычлівы, добры чалавек.

Мару я падняцца у неба,
Паволі над зямлей праплыць.
Каб прыгажосць маей Радзімы,
Мне дасканальна уявіць.

Самалет мне не падыйдзе,
Вельмі хутка ен ляціць.
Паспрабую я хмарынкі,
Аб спадарожжы папрасіць.

Воблачкі пушыстыя,
Белыя мае.
Вашай бы сцяжынкай
Вандраваць і мне.

Праплыць мне над Радзімай,
Усю яе пазнаць.
Каб прыгажосць краіны
У песнях праслауляць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая мара - Галіна Несцяровіч