Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Што б яшчэ мне цяпер пажадаць

Што б яшчэ мне цяпер пажадаць
Што б яшчэ папрасіць мне у Бога
Жабракам, ўсё што маю, раздаць
Хоць і маю не вельмі я многа

Хоць і сам я – амаль што жабрак
I багаты душою адною
Падзялюся з табою, зямляк
Залатoю сваёй навіною

А яна палягае у тым
Што мне стала так ясна самому
Хочаш сэрца зрабіць залатым
Не рaбі зла нікому, нікому

Не кляні, не зайздросць, не крадзі
Не кладзіся у ложак із гневам
А найперш – ты свячу не задзьмі
Што падорана кожнаму з неба

I з такою палёгкай тады
Кожны дзень свой наступны сустрэнеш
Колькі б ў мора не збегла вады
Ты на іншае гэта не зменіш

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што б яшчэ мне цяпер пажадаць - Уладзімер Гардзейка