Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ ня вечар, мілая

Яшчэ ня вечар, мілая.
Яшчэ ня вечар.
Наперадзе ў нас тысяча сустрэч.
І будзе бэзам новы май расквечаны.
І салаўі аглушаць насамрэч.

І ўзыйдуць зоркі раньнія над вязамі.
І ты даверыш
Сон майму плячу,
І тыя словы, што яшчэ ня сказаны,
Табе я нечакана прашапчу.

І засьмяецца маладзік у фортцы.
І вернецца блакітны вецер наш…
А калі раптам нешта не паўторыцца,
То літасьціва тое не заўваж.

І не бяда,
Што бэз цвіце ня вечна
І лісьце асыпае вяз ня раз…
Яшчэ ня вечар, мілая.
Яшчэ ня вечар.
Вясна яшчэ не разлучыла нас…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ ня вечар, мілая - Генадзь Бураўкін