Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вядзе мяне вечар дахаты

Вядзе мяне вечар дахаты,
далей ад цябе і далей.
Б’е ў шыбіны вецер кудлаты
і свечка дрыжыць на стале.

…Хаваюцца цені пад шаты,
а я ад цябе ўсё далей.
Жанчына прысушнай гарбаты
ў кубачак твой падалье.

Блуканні, набыткі і страты –
усё доля нясе ў падале.
Жыццё маё – дар ці адплата?
Ці суджана дню засвятлець?

Далоні твае не пакратаць,
а сэрцу шчасліва балець…
Як поўня, задумна над хатай,
плыву ад сустрэчы далей.

Рассыпала пудкая ноча
зіркастае зерне тугі.
Бяссонне і боль – твае вочы,
журботныя рук берагі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вядзе мяне вечар дахаты - Антаніна Хатэнка