Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я калыханку мамачцы спяваю

Я калыханку мамачцы спяваю
Я калыханку мамачцы спяваю:
-Спі, родная, ўжо хопіць працаваць,-
Яе далоні к сэрцу прыціскаю,-
Дачка матулю будзе калыхаць.

Табе спяю пра зорак карагоды,
Дрымота вочы хай твае кране,
Адыдуць ўсе трывогі і нягоды.
Спяю, як ты спявала для мяне.

Яшчэ бяссонніцу – сяброўку зачарую,
Ёй хопіць мучыць думкамі цябе.
Гляджу і бачу маму маладую,
А не сівеньку, слабую, у журбе.

Не будзе песня гэтая самотнай-
Ахоўны зачур я спляту са слоў
І пацалую так цябе пяшчотна,
Каб ты адчула ўсю маю любоў!

/ ахоўны зачур(белорусск.)- оберег /

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я калыханку мамачцы спяваю - Ірына Касянкова