Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі цябе я сустракаю

Калі цябе я сустракаю,
Мне свеціць сонейка ярчэй.
Таму што я цябе кахаю,
Няма нікога даражэй.

Калі гляджу ў твае вочы,
Я бачу бездань чысціні.
Я бачу позірк твой дзявочы,
Адразу цёпла на душы.

Калі я бачу твае вусны,
Жадаю іх пацалаваць.
Жадаю быць з табою разам,
І палымяна абдымаць.

Калі я ноччу засыпаю,
Твой вобраз у вачах стаіць.
Я разумею, што кахаю,
Я ведаю, што шчасце – жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Калі цябе я сустракаю - Міхал Будаеў