Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне вельмі цябе не хапае

Мне вельмі цябе не хапае…
Па Нёмане месяц гуляе
І хвалям у рытм падпявае:
“Сумую, чакаю, кахаю…”
Па вуліцах Гродна блукаю,
З завеяй пра нас размаўляю,
У кроках жаданне хаваю –
Прымчацца хутчэй на спатканне!
Ды мары адлегласць з’ядае:
Пачуцці на моц правярае –
Сустрэчаў адно не хапае…
Сумую, цябе ўспамінаю:
Усмешку, што твар асвятляе,
Смак вуснаў, які акрыляе,
І стан грацыёзны – натхняе
На вершы, што я прысвячаю
Адзінай, якую кахаю!
І марамі дзень набліжаю,
Калі у касцёле зайграе
Вясельны гімн нам на аргане:
Цяпер ў Богу вы паяднаны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне вельмі цябе не хапае - Антон Янкоўскі