Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабуля збірае бутэлькі з-пад Tuborg

Бабуля збірае бутэлькі з-пад Tuborg,
Бомж Вася з-пад Heineken,
Carlsberg – заўклуба.
Шукае Bavarыю нейкі механік,
З-пад Лідскага – “мусар”,
Схавала ў станік
Сабе васмікласніца Gusа.
Начальнік калоніі,
Ўзводны, сяржант,
Усе ў пагоні
За Zlatý Bažant.
І толькі Крыніцы
Смяюцца аскепкі –
Паспелі спыніцца
На гопніцкай кепке.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бабуля збірае бутэлькі з-пад Tuborg - Алесь Круткін