Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ты ўжо сказала мне на ростань

Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы:
– Не буду плакаць і журыцца, –
Ты ўжо сказала мне на ростань.

– Не адцвітуць ў душы зарніцы,
Хоць развітаемся папросту!.. –
Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты ўжо сказала мне на ростань - Паўлюк Трус