Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Долі дзве – дзве палавіны

Аднаго быцця.
Мы з табою жыць павінны
Вогнем пачуцця.
Калі дрэва пазбаўляюць
Родных каранёў –
Век тады не прычакае
Яблыня пладоў.
Не аддзеліш дзень ад ночы,
Смейся, хочаш – плач,
Я збавіцель твой аднойчы,
А заўжды – “палач”.
Я прашу, не трэба плакаць,
Слёзы – не грашы,
То за вечнасць наша плата:
Высілкі душы.
Дзве душы – дзве палавіны
Схлынуцца ў адну.
Дзе жанчына, дзе мужчына? –
Языкі агню!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Долі дзве – дзве палавіны - Анатоль Кудласевіч