Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег і дождж, ізноў слата імжыцца

***
Снег і дождж, ізноў слата імжыцца,
Голы клён ад холаду дрыжыць,
Пэўна, трэба сэрцам далучыцца,
Каб усё вось гэта палюбіць.
Пэўна з гэтым трэба нарадзіцца
І пабыўшы ў сонечных краях,
Зразумець, што лепшы з іх – Радзіма,
Вось такая, ды заўжды мая.
Я далонню з твару слёзы вытру,
На вятрыску золкім пастаю.
Лёс такую мне з маленства выбраў –
Любую, адзіную, маю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Снег і дождж, ізноў слата імжыцца - Навум Гальпяровіч