Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Вогнішча і дождж

Падлятае
здалёк
белы дым…
Адлятаюць
у вырай
птушкі…

Шмат каханьня
для маладых…
А другім
агеньчыка
крышку…

Усміхнуся
праз слёзы, што град…
Вось жа дождж
на паляне
і полымя…

Так бывае
ўзнікае разлад…
Дым не горкі
але час
зацягне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вогнішча і дождж - Андрусь Алаў