Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дождж, не плач!.. Я з табою сумую

Дождж, не плач!.. Я з табою сумую.
Свае слёзы мне ў шыбы не лі.
Я ж слабая – сябе не ўратую.
Лепей смутак са мной раздзялі.

Дождж, ты ведаеш, дзе ён начуе,
Дзе хавае дакоры свае.
Больш у смутку ўжо жыць не хачу я.
Як жа сонца мне, дождж, не стае.

Што з усходу ўстае і ратуе
Ўсё жывое сабою здаўна.
Дождж, не плач!.. Ты ж бачыш і чуеш –
Мне сваёй ужо самоты – спаўна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дождж, не плач!.. Я з табою сумую - Марыя Кобец