Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я, дождж і скрыпка

Ты са мною пабудзь,
летні дождж.
На дыханні тваім я сыграю,
аж гукі ахрыпнуць…
Пойдзеш ты,
я пайду. Ну і што ж…
А заплаціць, адплача ўсё скрыпка.
Маіх дум, маіх мар
не трывож.
Разбяруся я сам без пахібкі.
Ты даруй мне за ўсё,
летні дождж…
А заплаціць, адплача ўсё скрыпка.
Развітання туга,
але ўсё ж
не адолець мяжы мне той хліпкай.
Не шкадуй мяне – не!
Летні дождж…
А заплаціць, адплача ўсё скрыпка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Я, дождж і скрыпка - Мікола Аляхновіч