Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПЛАТА

Жыццё заплаціць спаўна
За думкі, жаданні, дзеянні…
Дарога ва ўсіх адна.
Па-рознаму кожны йдзе яе.

Заплаціць спаўна жыццё
За ўбачанае і за пачутае.
Пасцеле пад бок асцё
Або ў пярыну закутае.

Жыццё заплаціць спаўна
Якой – не ўгадаеш – валютаю.
За шчырасць налье віна.
За зайздрасць – віна…з атрутаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПЛАТА - Таццяна Цвірка