Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Астывае кава

Кава стыне ля вакна,
але нейкая віна

На мяне сышла
і студзіць
сэрца і душу,
і цяпер я
мушу грэцца,
на агонь гляджу.

І пярсцёнак
з срэбра твой
у мяне ляжыць,
за цябе
я рвуся ў бой,
але ўтраціў прыць.

Ці то застудзіла
сэрца мне
віна?
Можа распаліла
голаў
ад віна?

Не. Каханне
мусіць бег свой
скончыла…
Каля рэчкі
коціцца
коламі імгла…

Зацягнула блёскат
хваляў
люстра свет,
столькі розных
“краляў”,
колькі ад іх бед…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Астывае кава - Алесь Борскі