Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кава ў ложак

Кава ў ложак…
*******************************
– Як хлушу, пакарае Божа, –
Сястра тэлефануе ўчора, –
Прыносіў каву мне ў ложак.
Ну, не паверыш, сам Кіркораў!

Такі галантны і прыгожы,
А кава ў кубачку з каёмкай.
Паглядам ён мяне стрыножыў –
Ажно зрабілася няёмка.

Скажы, Філіп, чаго прыліп
Ты да мяне вачыма?
Ды тут мой сон раптоўна знік –
Храпе Фядос на спіне.

– Ах, Рая, Рая, – ёй кажу, –
Не вер такому міражу!
Фядос твой, праўда, не спявак,
Паспаць вялікі ён мастак.

Але заўжды з табою побач,
Хоць спіць да раніцы ўпокат.
А мець такога, як Кіркораў,
Не абярэшся, дзеўка, гора.
14.11 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кава ў ложак - Лёля Багдановіч