Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ваеннае дзяцінства

Пажарышч незлiчоныя сляды,
Ў лясах снарады, гiльзы, порах, мiны,
Дзiцячыя галодныя гады,
Нялёгкiя ваенныя ўспамiны.

Дзяцiнства нас пазбавiла вайна,
Хаця для шчасця ў свет прыходзяць дзецi,
Шмат лёсаў ўшчэнт знявечыла яна.
А колькi войн iдзе на белым свеце!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ваеннае дзяцінства - Анатоль Балуценка