Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Муж і жонка

Сямейны абед.

-Ці смачны суп? – яна спытала.
-Не маеш тэмы для скандала?..

***

Муж і жонка.

-А хочаш, мілая мая,
Дастану з неба зорку я?
-Ніякіх зор! Мне ўсё вядома!
Сягоння застаешся дома!

***

Ля вітрыны з футрамі.

-Ах, як хацела б мець такое футра я!
-Дык ты ж жанчына, а не нутрыя!

***
Выснова.

Што муж мяне не любіць,
мне вядома.
Таму, што два гады
адсутнічае дома.

***
Не гаруй.

-А жонкі у мяне няма.
Бо недзе знікла, вось чума!
-Дык гора утапі ў гарэлцы!
Ці мабыць, грошыкаў няма?
-Ды не. Не маю гора ў сэрцы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Муж і жонка - Пётр Шакола