Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У кутку гэтым я нарадзіўся

У кутку гэтым я нарадзіўся,
Тут і вырас, на гэтай зямлі.
“Там патрэбны, на свет дзе з’явіўся,”-
Словы тыя ў свядомасць ляглі.

І з дзяцінства я знаю, што трэба
Родны кут шанаваць і любіць.
Мне вядома, хлеб родзіць глеба
Тым, хто змог яе потам паліць.

А зямля – усяму ёсць пачатак,
Бо яна нам ад Бога дана.
У зямлю трэба ўкласці спачатку,
Апасля атрымаць каб спаўна.

Яна шчодра адорыць аратых,
Што па сонцу раўняюць свой дзень,
Ураджаем адплоціць багатым,
Каму ўстаць спазаранку не лень.

Хто навекі звязаў сваю долю
З месцам тым, дзе з’явіўся на свет,-
Той зямлі ён не здрадзіць ніколі,
Будзе продкаў трымаць запавет:

“Там прыгодны, дзе ты нарадзіўся” –
Так, патрэбен я гэтай зямлі!
І сваіх каранёў не забыўся:
Помню ўсіх, да мяне хто былі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У кутку гэтым я нарадзіўся - Пётр Шакола