Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ШНІПА

(1800-1875)

Ты тут нарадзіўся і ты ўжо тутэйшы,
Як гэтае неба, як гэта зямля,
Дзе кужаль бялее, чарнее ралля.
І ты ўжо за бацьку крыху весялейшы,
Бо тут нарадзіўся, ды гэту самоту,
Нібыта рачулку, што выйшла з-пад лёду,
Не любіш, бо лёд акрываўлены, белы,
Нібыта фальварак у попел згарэлы,
Плыве прад табой па вадзе, як па дыме,
І ўжо касінераў ніхто не падыме
Пайсці і змагацца за долю, за волю,
Якой ты не можаш, стары, зразумець.
І будзеш начамі ў цямнечу глядзець
І слухаць, як вецер, ламаючы голле,
У парку шуміць і варонаў пужае.
А снег растае і вада ў свет сплывае,
Як тое, што тут адшумела, было
І побач з табой, нібы прывід, прайшло…

5–7.12.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ШНІПА - Віктар Шніп