Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА

(13.10.1888-15.08.1954)

Па Беларусі ў світцы белай,
У пыле зорак і дарог
Ідзе, задумны, пасівелы,
Вандроўнік-мудрых фарбаў Бог.
Чароўны кій вядзе па свеце.
А родны край як родны дом.

–Дзівак!-з яго смяецца вецер.-
Усё што зробіш-стане тлом!
Сядзеў бы дома і партрэты
Жанкам вясковым маляваў,
Меў торбу б грошай ты за гэта,
І не балела б галава
За мову мужыкоў тутэйшых.
Дзівак! Ты верыш у сусвет!
Хапала ў свеце разумнейшых.
Ды дзе яна? Усе ў траве.
Чужых дзяцей любіць-прыгожа.
А дзе свае? Маўчыш, стары?
Павалішся-а хто ж паможа
Устаць? Загінеш без пары!
Не слухаеш-то не разумна!
Хаця ідзі, раз выбраў шлях.
Твой шлях зямны-цяжкі і сумны,
Твой лёс-як поле ў камянях…

А ён, рукой махнуўшы, смела
Свой кінуў цень на крыж дарог
І ў люд пайшоў па Русі Белай,
Вястун, паэт, мастацтва Бог.

21.11.1988

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА - Віктар Шніп