Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш He прыляціць у мой куток зязюля

He прыляціць у мой куток зязюля,
He абнадзеіць і не ўсцешыць слых.
Счарнелыя дубы ў гаях паснулі
Без гоману і песень веснавых.

Я тры гады яе дарма чакала,
Перасяленку, здрадніцу, сястру.
А мо яна ад стронцыю сканала
Сярод птушыных, патаемных скрух.

Піла расу з атрутнага лісточка,
Хавалася ў атручаных карчах.
Зязюльчын лён. Зязюльчына сарочка
На смерць падрыхтаваная не ў час…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш He прыляціць у мой куток зязюля - Зінаіда Дудзюк