Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А там?

Вось і восень у нашых краёх.
(А якая ТАМ паравіна?)
Мох зязюльчын
Рэху пад ногі лёг.
Дрэмле лог.
Ня спіць баравіна.

На глухіх ад бур’яноў хутарох
Расцвітаюць катовы мудкі –
Краскі ціхія.
Памяці на парог
Асцярожна ступаюць смуткі.

I дзядоўнік
У нерашучасці за спіной
Зацвітае як жывасіллю.
Ветравеі,
Глынуўшы вады азярной,
Вучацца вымаўляць:
Ва – сі – лю…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А там? - Рыгор Барадулін