Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліпень на зыходзе

Ліпень на зыходзе…
***********************************
Прамчаўся чэрвень. Ліпень на зыходзе.
Маліны гронкі чырванню палаюць.
А хутка жнівень будзе карагодзіць.
Наўрад такіх спякотных дзён прыдбаем…

Але ж пацешылі дажджы зямельку.
Нарэшце дачакаліся, а то…
Хоць галавой сігай у тую пельку,
Бо без вады не можа жыць ніхто.

Жывёла, чалавек і ўсе расліны –
Ім без вады, як кажуць, нікуды.
Каб сіл набрацца, дык усе павінны
Напіцца ўдосталь сонца і вады.
24.07 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліпень на зыходзе - Лёля Багдановіч