Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жывёлін Рай

Вялікі-вялікі, як Бог, чалавек,
Жывёлу сваю даглядае спрадвек,
У вочы глядзіць і выказвае ёй:
“Спажытак, маёмасьць і парабак мой”.
А тая жывёла глядзіць у вочы,
Ня ведае сьмерці і ведаць ня хоча,
А нават калі пасьля памірае,
Глядзіш, а яна ўжо ў Раі.
Стаіць чалавек на зямлі, на скуры
І кажа туды ёй, зусім абураны:
“Мой Рай недасяжны, а твой – у дар?
Чаму гэта так, калі я гаспадар?”
Далёка табе, гаспадар, сягаці
Да зьбітага колам тваім кацяняці.
Куды ж, паночку, табе да бычка,
Лязом скрываўленага бачка?
Стаіць чалавек і далей назірае,
Як ходзіць жывёла па ўласным Раі,
Суму і просіць у Бога: “Хай
І сябар мой патрапляе ў Рай”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Жывёлін Рай - Кацярына Глухоўская