Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пачуццю цёмнаму падлеглая

Ты ўжо рассталася з уборам
І ў ложка шлюбнае лягла,
Свой сорам, свой жаноцкі сорам,
Дрыжачая, перамагла.

І ведаеш, табе мучэнні
І нават мо канец жыцця
Сабой накліча пры раджэнні,
Ірвучыся на свет, дзіця.

Ды абяссіленай душою
Ты можаш аднаго жадаць, –
Каб семя бурнае муское
У нетрах цела пахаваць.

Таксама без надзей да спыну
У пропасць чалавек ляціць
І сквапна ўніз, на дно страмніны,
З салодкай жудасцю глядзіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пачуццю цёмнаму падлеглая - Максім Багдановіч