Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не бачна слоў, абрысаў не чуваць

Не бачна слоў, абрысаў не чуваць,
Ды слотай набрыняе наваколле.
Тут быў разлог, квітнела сенажаць,
Цяпер – пачвары танчаць на вуголлі.

Рапухі разяваюць зяпы зноў,
А ў немаўлят – кляймо на сцятым роце.
У прыцемку ад стоеных муроў
Вусаты чорт стварыў свой цырк на дроце.

Згубілася ў балоце лёсу ніць,
У нетрах сталі варушыцца змеі.
I толькі лес абурана рыпіць;
Але дрыгва… яна – шчэ больш дрыгвее.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не бачна слоў, абрысаў не чуваць - Ірына Хадарэнка