Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Не знойдзеш у свеце столькі слоў

Не знойдзеш у свеце столькі слоў
Каб зведаць усю цябе да дна:
Твой бору шум, прастор палёў,
Старонка родная мая,

Твой ветру вольнага павеў
І роду слаўнага дзядоў,
Легендаў сказ і песень спеў,
Узор блакітных васількоў.

Да пояса табе, зямля, паклон
За спадчыну, сляды зуброў,
За клекат бусла, лета перазвон,
За трэлі майскіх салаўёў.

Я ўсе зраблю, каб свой куток
Не змог забыцца чалавек,
Каб песні ведаў назубок.
І каб любіў цябе ўвесь век.

Каб мы з табой, мая зямля,
Жылі сям’ёй, душа ў душу.
Павага, вера, дабрыня –
Вось я чаму дзяцей вучу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не знойдзеш у свеце столькі слоў - Валянціна Жукоўская