Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш БАЛАДА ЯНКІ ЛУЧЫНЫ

(6.07.1851–16.07.1897)

Тры мовы… І лягчэй маўклівым быць,
Не бачыць, як травою зарастае
Палетак, што прыдатны для сяўбы
Свайго, тым больш– зямля тут не чужая
І ўсё навокал роднае, сваё,
І гэты крыж пахілы ля дарогі,
І песні веснавыя салаўёў,
І цішыня, і Храмы, і астрогі.

Тры мовы… Ты ж адзін, і ты паэт,
Ты малады, але ты бачыш свет,
Дзе ты жывеш, не як трава, якая
Ад ветру хіліцца і так жыве,
Пакуль яе каса не напаткае…

На Кльварыйскіх могілках спакой.
Тры мовы… Ну а ты з адной душой.

3.07.2005

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ЯНКІ ЛУЧЫНЫ - Віктар Шніп