Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люблю Ашмяны

Мой горад – Ашмяны, я тут нарадзіўся,
І кожны куток твой люблю я да слёз.
Табой я, мой горад, заўжды ганарыўся,
Табе – маё ўсё, што ў мяне толькі ёсць!

Мне любы дамы і маленькія хаты,
Мне вуліцы любы, завулкі твае.
І людзі, якія душою багаты,
Ім гэта багацце мой горад дае.

Па вуліцах крочу,- мне ўсё тут вядома,
Я ведаю ўсіх, хто насустрач ідзе.
Калі ж мне спаткаецца хтось незнаёмы…
-І з ім пасябруем, нас горад звядзе!

Бо горад мой – гэта каханне і ласка,
З ім – радасць і гора, і ён – мой Сусвет.
Ашмяны мае – гэта добрая казка.
Ты мне, любы горад, мілей за ўвесь свет.

Я – сын твой, Ашмяны! Да скону без стомы
Табе я аддам сваю працу і лёс.
Мне кожны куток твой да болю знаёмы,
І кожны куточак люблю я да слёз…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Люблю Ашмяны - Пётр Шакола