Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цнота адзіноты

Ты –
адзін на адзін з цішынёй,
з тужліваю думкай сваёй.
Ты
дзівоснае, хмельнае шчасце
каўтаеш
у згадках і марах.
Як смык па струне,
чулліва
на свой густ
адшукваеш гук,
які б цябе ўскрыліў
і змог ты
абняцца,
ў прытулаку вуснаў
адчуць усю слодыч,
пяшчоту й ласкавасць
адзінай ЯЕ
ўсяго цела,
і рук…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цнота адзіноты - Антон Піліпчык