Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗДАЕЦЦА

Здаецца,
я ведаю цябе век.
Той век,
што помню сябе самога.
Азярынкі вачэй,
з берагамі пушыстых павек.
І позірк,–
цёплы такі,
не строгі.
Мне мроіцца: — помню
пяшчоту, лагоду і смак,
Вуснаў тваіх,
сасмяглых ад сонечных промняў.
На падбародку
радзімкі ледзь бачны знак.
А колькі яшчэ,
чаго не было—-
а помню…
І голас.
-Я ж чуў яго,
ведаю,
чуў.
Такі ён знаёмы,
ласкАвы і родны да болю.
Каб толькі крануцца
—паловай жыцця заплачу.
І другую аддам,
каб яшчэ раз
сустрэцца з табою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗДАЕЦЦА - Анатоль Галушка