Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш БЕРАГ МАЛЕНСТВА

У кожнага ноша свая. i свой Бог.
Не будзем пра Бога… А толькi:
Вытокi дарогi – бацькоўскi парог,
Бераг маленства далёкi.

Ды не такi i далёкi ўжо:
Як бацькава ўсмешка…
Як голас матулiн…
Як сцежка лясная
Пад жоўтым дажджом,
Як пах залатой пад застрэшкам цыбулi!..

Помню – магiлку,
Прадзед мой дзе
Яшчэ да вайны пахаваны…
Адбудзецца ў свеце шмат новых падзей,
А бераг маленства – ён не бызымянны!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЕРАГ МАЛЕНСТВА - Міхась Курыла