Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Я не помню калі



Я не помню калі
Зразумела, што сэрцам твая.
Можа, як зацвілі танкастволыя вішань сады,
Мо мяне абудзіў апантаны любоўю жаўрук,
Ці зязюля, што лічыць гады,
Ці той колас, што лашчыцца рук?!
Я не помню калі…
Стала роднаю гэта зямля,
Можа, як матылі бесклапотна расквечвалі май?!
Ці ўвосень было, калі скардзіўся ў печы смаляк?!
Сенажаць падказала – дзе рай?…
Мне не ўспомніць той час аніяк..
Я не помню калі,
Ап’янела ад кменных вятроў,
Чабарамі азораных ветлых сцяжынак-дарог,
Я не помню калі,
Зразумела цану гэтых слоў.
Зразумела душой, зразумела Усё, далібог.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я не помню калі - Іна Фралова