Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш He спі y ноч, калі рака

He спі y ноч, калі рака
За грэбляй зашуміць
I дождж галінкі вішняка
Старанна стане мыць.

Калі у завязі тугой
Прачнецца кволы ліст
I вырай ранні над страхой
Узніме шум і свіст.

Калі усходы на палях
Праклюнуцца ў цішы
I стануць ападаць на шлях
Са звонам ледзяшы.

Калі з-пад снегу дзе-нідзе
Трава убачыць свет, –
Вясна ідзе, вясна ідзе
За пасланцамі ўслед.

Прыводзіць сілы свае ў рух
Паўсюль, дзе ні ступі.
Каб з ёй не размінуцца, друг, –
У гэту ноч не спі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш He спі y ноч, калі рака - Сцяпан Гаўрусёў