Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі не ведалі

Мару ацаліць ад забыцця
тую хвіліну
калі жыццё ставалася вартым
пражывання кожнага іншага шэрага дня
таго дня
які пражыўшы назаўсім забываеш

Хвіліну разам з табой
калі былі мы такія ўпэўненыя
што каханне доўжыцца вечна
бясконца
без перашкодаў

Хвіліну
калі спакойна ападалі
кроплі цёплага вясенняга дажджу
калі ўсё аб нечым гаманілі
такія дарослыя дрэвы
калі так палка кахалі
такія маладыя мы

Калі не ведалі
што прызнанне яшчэ не доказ закаханасці
а закаханасць яшчэ не доказ кахання

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі не ведалі - Катажына Ляўдацкая