Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я так даўно цябе не бачыў

Я так даўно цябе не бачыў
Не ведаў, дзе ты, як жывеш
А ў галаве гучыць нязбаўна
I тым не менш, і тым не менш

Гады, што птушкі прамінулі
Між намі столькі розных меж
А губы ціха так шапнулі:
I тым не менш, і тым не менш…

Я за жыццё, як воўк, змагауся
Ў ім быць першым меў намер
Але апошнім я застаўся
I тым не менш, і тым не менш

Таго, што сталася навокал
У думках нават я не меў
Сляза бяжыць сама на вока
I тым не менш, і тым не менш

Ён горка піша, мой аловак
Я толькі зараз зразумеў
Што ўсё жыццё у гэтых словах:
I тым не менш, і тым не менш

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я так даўно цябе не бачыў - Уладзімер Гардзейка