Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сяброў бліжэйшых я даўно набыў

Сяброў бліжэйшых я даўно набыў,
Яе, адзіную, калісь кахаў.
Далёка за мяжой нідзе не быў?
Дык я ж і дома, вунь, не ўсё спазнаў.

І лепшы верш яшчэ не напісаў,
Не спеў я песню лепшую сваю.
Задачы, што ў жыці здзяйсняў,-
Не кожная ішла ў карысць маю.

Яшчэ было расчараванняў шмат,
Людской нясцерпнасці і болю,
І вельмі многа незваротных страт.
Я не прыдбаў, чаго хацеў, уволю…

А неабдымнае і немагчыма абхваціць,
Сабраць усе здабыткі – так не будзе.
Што ты не змог і змог зрабіць –
Судзіць аб гэтым толькі добры людзям.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сяброў бліжэйшых я даўно набыў - Пётр Шакола