Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я так баюся Вас згубіць!

С. В.

Я так баюся Вас згубіць!
Мне страшна Вас пусціць на волю!
О, Божа мой, што мне рабіць?
Я так пакутую ад болю.
Мне вельмі крыўдна, што другой
сваю падорыце Вы ўсмешку,
я так баюся, што смугой
да Вас зацягне раптам сцежку.
Мне б Вас украсці, не пусціць –
і не было б мне лепшай долі…
Я так баюся Вас згубіць,
бо Вы заўжды былі на волі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я так баюся Вас згубіць! - Іна Дзічкоўская