Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Птушка хакнула ўначы

Птушка хакнула ўначы,
Можа, аб сваёй нядолі?..
Сціхла рэха ў наваколлі,
Ані ветрыку у полі…
І здалося, што ніколі
Не знайсці мне лепшай долі.
Нават ветаха паўколле –
Вязень сонечнай няволі,
Змёрзлая вавёрка ў коле.
Цішыня…
Хоць сам крычы!

1997/2002

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Птушка хакнула ўначы - Георгій Ліхтаровіч