Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сола ўначы

*******************************
Павольна падае сняжок
Такі драбнюткі, ледзьве бачны.
І замятае кожны крок,
Спрабуючы ў паветры танчыць.

Я пазіраю праз акно,
Як ты сыходзіш назаўсёды
З маіх пяшчотна-дзіўных сноў
І не пытаючыся згоды…

Не маю сілы супыніць,
Ды ты ўжо азірнуўся двойчы.
Зіма ўзялася варажыць –
Мяла, віхурыла з паўночы.

Хацела крыкнуць я – дарма:
Прапаў у нейкі момант голас.
Наўзрыд усхліпнула струна
Той скрыпкі, што спявала сола…

І абарвала назаўжды
Сустрэчы нашы цемра ночы.
Іду, не ведаю куды,
Бо ногі слухацца не хочуць…
22.01 – 2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сола ўначы - Лёля Багдановіч