Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не хацела табе гаварыць

Не хацела табе гаварыць,
Напалохаць цябе не хацела,
Лепш не ведай, як цяжка любіць
Толькі сутнасць, не прагнучы цела.

Толькі сутнасць, якой усяго
Дваццаць год непапраўна-зялёных,
І даверыць ёй страшна з таго
Безнадзейнасць вачэй заімглёных.

Лепш не ведай, што значыць чакаць
Прасвятлення або высвятлення…
Не хацела табе расказаць,
Ды і Бог не прызначыў хацення.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не хацела табе гаварыць - Вольга Ласаева