Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я хацела б уславіць Радзіму

Я хацела б уславіць Радзіму,
але што я скажу пра яе?..
Ад паўсюднага слоўнага здзіву
ёй не будзе лягчэй, як і мне.

Напісаць, як яе руйнавалі,
як святое затоптвалі ў бруд?
Як шматалі, крышылі, ірвалі
і цягнулі ў замежны свой кут?

Як людзей папіхалі горш быдла?
Як сціскалі на шыі каўнер?..
Божа! Як гэта ўсё ўжо абрыдла:
беларус – быццам спуджаны звер!

Дык чаму ж так Айчыну не любім?
Чаму моваю грэбуем так?
Ой, загубім, усё мы загубім,
што пакінуў народ наш – мастак.

Калі ж гэтага сэрцам не ўчуць нам,
не прыняць набалелай душой,
то і словы свае, і пачуцці
будзем зноў афарбоўваць маной.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я хацела б уславіць Радзіму - Іна Дзічкоўская