Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенняя непагадзь

Гарызонт сасоннікам расчэсвае
Ветрам раскудлачаныя хмары,
Залівае лістапад яшчэ свае
Ўчора палымнелыя пажары.
За акном ні проблеску, ні просіні,
І не хутка, мабыць, праясніцца.
Мне забыцца б у абдымках восені,
А заплюшчу вочы – ява сніцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Асенняя непагадзь - Мікола Пацяюк