Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спачуваннем справы не паправіш

Спачуваннем справы не паправіш.
За дваіх прыму яго адна,
Толькі гукі чорна-белых клавіш
Памяць рвуць мне з ночы да відна.

І душа шукае паратунку,
Каб забыцца ў абдымках дня,
Зліўшыся ў моцным пацалунку,
Быццам з грывай вольнага каня.

І ляціць на крылах у бяздонне,
На шляху губляючы сваім
Струны адзіноты, бо ў палоне
Заставацца разам нельга ім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Спачуваннем справы не паправіш - Валянціна Владава