Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Патанулі ў шэрані дамы

Патанулі ў шэрані дамы,
І прысады шэрыя ў тумане…
Сярод адзіноты і зімы –
Ты прызнач мне новае спатканне,
Нагадай вясеннюю пару,
Дай суняць душэўную трывогу…
Нетаропка рэчы сабяру,
За табой адпраўляся ў дарогу,
Дзе брысці мы будзем да зары,
Слухаць шэпат палкага дыхання…
Гавары са мною, гавары,
Як гавораць птушкі да змяркання!..
Мы з табой – невыпадкова… Мы –
Бы маяк, што згіне ў тумане…
Сярод адзіноты і зімы –
Цешуся ўсё ж думкай пра каханне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Патанулі ў шэрані дамы - Міхась Курыла