Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Музыкай напоўніўшы пакой

Музыкай напоўніўшы пакой,
Мы ўтанулі ў музыцы з табой.
I памерлі мы, і ажылі,
I плылі над намі караблі
Белыя, нібыта першы снег,
Чорныя, нібыта д’яблаў смех.
I лілася музыка праз нас,
Сумная, як прамінулы час,
Светлая, як зоры за акном,
Дрогкая, як келіхі з віном,
Што, як свечкі, светлілі пакой,
У якім у музыцы з табой
Мы плылі, не помнячы зімы,
Зноў ад слова “Я” да слова “МЫ”…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Музыкай напоўніўшы пакой - Віктар Шніп