Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты прыйшла

Ну няўжо ўсё было са мной:
Чысты воблік і вобраз твой?
Ты прыйшла, як святло ў пакой,
У трывогі мае прыйшла.

Быццам ружу вясна ўнясла!
Быццам лёгкі палёт крыла!
Дай нам, Божа, дваім цяпла
У халоднай жыцця начы.

Так душа забаліць, хоць крычы!..
Ты прысядзь, пасядзі, памаўчы…
Штось, як мама мая, пашапчы…
Як жа мамы даўно няма!

За людзей набалелы страх
Узлятае і гіне ў дамах,
Дзе кватэры – нібыта турма,
Дзе пануе сляпы спакой.

Ну няўжо ўсё было са мной:
Чысты воблік і вобраз твой?
Ты прыйшла, як святло ў пакой,
У трывогі мае прыйшла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты прыйшла - Янусь Малец