Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сасна шаптала баравая

Сасна шаптала баравая,
І не аспрэчваў мох балотны:
“Шляхоў зваротных не бывае
Для тых, хто ў сьвет прыйшоў
сьмяротным…”

А я ня верыў, я ўсё думаў –
Ды і цяпер надзею грэю:
Няўжо, сьвет сам сабе паглумак,
Што ў незваротнасьці старэе?..

Няўжо, ён сам сябе прымусіць
Хоць раз сюды не азірнуцца?
Няўжо, адмовіць Беларусі
Хоць раз са мной перагукнуцца?..
Ды і якія ў сьвеце сьветы,
Якія сілы – хто ўтрымае? –
Калі пачуецца адгэтуль
Аднойчы голас мне: “Чакаю…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сасна шаптала баравая - Васіль Зуёнак